Псеўдатуберкулёз (радэнтыёз) – інфекцыйная хвароба пераважна грызуноў і птушак, якая характарызуецца цыклічным працяканнем, інтаксікацыяй, вузялковымі пашкоджаннямі ўнутраных органаў (лёгкія, пячонка, селязёнка, ныркі, лімфатычныя вузлы). Пашкоджанні падобны да гэткіх пры туберкулёзе.

            Узбуджальнік захворвання: Yersinia pseudotuberculosis.

            Адчувальны каля 60 відаў млекакормячых і 27 відаў птушак (зайцы, дзікія трусы, андатры, шэрыя пацукі, дамавыя мышы, пясчанкі, выхухаль, куніцы, тхары, куры, індычкі, фазаны, галубы, канарэйкі і інш.).

            Іерсініі псеўдатуберкулёзу сінтэзуюць актыўны экзатаксін ліпаполіцукрыднай прыроды.

            Матэрыял для даследавання: трупы авечак, грызуноў і птушак, ад загінулых жывёл – участкі парэнхіматозных органаў са змяненнямі і лімфатычныя вузлы; для сералагічных даследаванняў – сыроватка крыві.

            Даследаванне ўключае – мікраскапію, выдзяленне чыстай культуры і біяпробу.

            Мікраскапія: афарбоўка мазкоў па Граму, Раманоўскаму-Гімзу.

            Мікракарціна: практычна не адрозніваецца ад узбуджальніка чумы;

Ø      поліморфная бактэрыя, сустракаюцца авоідныя формы даўжынёй 0,8...2 і шырынёй 0,4...0,8 мкм, а таксама палачкі з закругленымі канцамі даўжынёй 1,5...6 і шырынёй 0,4...0,8 мкм;

Ø      рухомая, мае 5...9 жгуцікаў; пры паніжаных тэмпературах - 4...22 оС; пры 37оС – нерухомая;

Ø      спор не ўтварае;

Ø      часам утварае капсулу;

Ø      размяшчаецца ў мазках адзінкава ці ланцужкамі;

Ø      грамадмоўны мікроб, які ўсімі фарбамі афарбоўваецца біпалярна.

Культываванне:

Ø      факультатыўны анаэроб;

Ø      аптымальная тэмпература 28...30оС, рН 7,2...7,4.

Высяваюць на МПА, у МПБ, агар Хоцінгера з генцыянвіялетам у канцэнтрацыі 1:200000.

Культуральныя ўласцівасці:

Ø      на цвёрдых асяроддзях пры 22...28 оС  праз 24 гадзіны утварае дробныя (0,1...0,5 мм у дыяметры) калоніі, круглыя, пукатыя, празрыстыя, шэравата-жоўтыя, бліскучыя з прыўзнятым цэнтрам;

Ø      пры 37 оС магчыма праяўленне дымарфізму калоній у сувязі з утварэннем Д-калоній, пукатых, з карычневым цэнтрам і валакністымі вытанчанымі краямі;

Ø      у МПБ утварае раўнамернае памутненне асяроддзя з наступным выпаданнем камкаватага  ці вязкага асадку.

Біяхімічныя ўласцівасці:

Ø      утварае урэазу;

Ø      раскладае рамнозу, мелібіёзу;

Ø      не гідралізуе жалаціну;

Ø      не ўтварае індолу;

Ø      не утылізуе цытрат Сіманса;

Ø      рэакцыя Фогеса-Праскаўэра пры 25 оС адмоўная.

Біяпроба. Тканкавым гамагенатам ці выдзеленай культурай заражаюць падскурна ці ўнутрыбрушынна белых мышэй, марскіх свінак, трусоў. Мышы гінуць праз 2...4 сутак, марскія свінкі і трусы – праз 2...35 сутак у залежнасці ад вірулентнасці культуры; з органаў здохлых вопытных жывёл робяць высевы на пажыўныя асяроддзі, рыхтуюць і мікраскапуюць афарбаваныя мазкі і адбіткі.

            Імунітэт пры псеўдатуберкулёзе не вывучаны. Біяпрэпараты не распрацаваны.

Last modified: Tuesday, 20 March 2018, 2:30 PM