Сальманелёз

            Сальманелёзы – інфекцыйныя захворванні маладняка сельскагаспадарчых жывёл (цялат, парасят, жарабят, ягнят), авечак, цяжарных кабыл, птушак, пушных звяроў, якія характэрызуюцца пры вострым цячэнні ліхаманкай і прафузным паносам, а пры хранічным – запаленнем лёгкіх. У дарослых жывёл хвароба можа працякаць бессімптомна (бактэрыяносьбіцтва), у цяжарных самак магчымы аборты. У чалавека магчымы таксікаінфекцыі, калі ён будзе харчавацца прадуктамі, якія ўтрымліваюць узбуджальнікаў і таксіны сальманел, ці піць ваду, забруджаную сальманеламі, а таксама магчыма зараджэнне аэрагенна ва ўнутрыбальнічных умовах.

            Класіфікацыя ўзбуджальнікаў:

            Сям’я: Enterobacteriaceae

            Род:     Salmonella

            Віды сальманел, якія выклікаюць захворванні ў жывёл:

Ø      S.enteritidis, S.dublin – у цялят;

Ø      S.choleraesuis (S.suipestifer) – у парасят;

Ø      S.typhisuis - у свіней;

Ø      S.typhimurium, S.anatum) – у вадаплаваючай птушкі;

Ø      S.abortus equi– аборты ў кабыл;

Ø      S.abortus ovis – аборты ў авечак;

Ø      S.pullorum, S.gallinarum  – у птушак;

Ø      S.enteritidis dublin, rostock – выклікае гастраэнтэрыты, як вынік харчовай таксікаінфекцыі.

Успрыімлівыя жывёлы: усе віды жывёлы, асабліва маладняк з уключэннем птушак, прамысловых жывёл і чалавека;

Ø      цяляты захворваюць звычайна з 3...4 тыдняў да 4 месяцаў са з’явамі ліхаманкі і прафузнага паносу;

Ø      парасяты захворваюць да 4 месяцаў;

Ø      авечкі хварэюць у любым узросце, у іх магчыма ўнутрывантробнае зараджэнне і аборты;

Ø      у жарабят звычайна таксама адбываецца ўнутрывантробнае зараджэнне, а ў кабыл праяўляецца абортамі;

Ø      у птушак сальманелёз праяўляецца масавым захворваннем і гібеллю куранят першых дзён і тыдняў жыцця, а таксама эмбрыёнаў і дарослай птушкі. Апошняя хварэе бессімптомна і з’яўляецца бактэрыяносьбітам.

Патагенез і фактары вірулентнасці:

Ø      асноўныя шляхі зараджэння – аліментарны, аэрагенны, магчымы ўнутрыўтробнае і трансаварыяльнае заражэнне;

Ø      пападаюць ва ўнутранае асяроддзе арганізмаў праз Пейяравыя бляшкі і салітарныя фалікулы;

Ø      размнажаюцца і назапашваюцца ў лімфавузлах тонкага кішэчніку, а затым лімфагенным і гематагенным шляхамі распаўсюджваюцца ў парэнхіматозныя органы, дзе зноў размнажаюцца; пры распадзе іх вызваляюцца эндатаксіны, якія і выклікаюць паталагічныя працэсы. Сальманелы ўтвараюць два віды таксінаў: экза- і эндатаксіны.

Лабараторная дыягностыка ўключае мікраскапію мазкоў і мазкоў-адбіткаў з патматэрыялу з дапамогай светавой і люмінісцэнтнай (РІФ) мікраскапіі, выдзяленне чыстай культуры ўзбуджальніка захворвання і вывучэнне яго марфалагічных, цынктарыяльных, культуральных, біяхімічных, антыгенных з полівалентнымі О- і монарэцэптарнымі О- і Н-сыроваткамі, пры неабходнасці выкарыстоўваюць біяпробу і фагатыпіраванне.

Матэрыял для даследавання:

Ø      пры жыцці – кроў на гемакультуру, кал, сыроватка крыві для РА;

Ø      пасмяротны – трупы дробных жывёл і птушак, парэнхіматозныя органы, мезентэральныя лімфатычныя вузлы, трубчатая костка,  абартыраваны плод, корм, вада, а ад людзей ванітныя масы, прамыўныя воды страўніка, рэшкі ежы.

Мікраскапія:

Ø      Метады афарбоўкі: афарбоўка простая, па Граму.

Мікракарціна:

Ø      палачкі з закругленымі канцамі ад 2 да 4 мкм;

Ø      грамадмоўныя;

Ø      спор не ўтвараюць;

Ø      капсулу не ўтвараюць;

Ø      рухомыя, за выключэннем S.pullorum і S.gallinarum.  

Культуральныя ўласцівасці:

Ø      дыферэнцыяльна-дыягнастычныя асяроддзі – Энда, Левіна, Плоскірава;

Ø      Пры даследаванні спаражненняў на наяўнасць сальманел робяць высевы на асяроддзе абагашчэння, якое падаўляе рост кішэчнай палачкі і садзейнічае накапленню сальманел: селенітагар Каўфмана, Мюлера ці іншыя.

Асаблівасці выдзялення:

Ø      факультатыўныя анаэробы;

Ø      аптымальная тэмпература 37...38оС;

Ø      аптымальная рН асяроддзя 7,2...7,4;

Ø      тэрмін культывавання 18...24 гадзіны.

Культуральныя ўласцівасці (падобны эшэрыхіям):

Ø      на МПБ - інтэнсіўнае памутненне з утварэннем лёгка разбіваемага асадку;

Ø      на Энда – бясколерныя ці ружовыя сакавітыя, круглыя, з роўнымі краямі  калоніі;

Ø      на асяроддзі Левіна – светла-фіялетавыя калоніі;

Ø      на Плоскірава – бясколерныя;

Ø      на вісмут-сульфітным агары – чорныя калоніі.

Пасля выдзялення лактозаадмоўных калоній даследуюць іх біяхімічныя і антыгенныя ўласцівасці.

Біяхімічныя ўласцівасці:

Ø      валодаюць высокай цукралітычнай актыўнасцю; для вызначэння прыналежнасці да роду праводзяць высеў на кароткі “каляровы рад” (асяроддзі “Гісса”), на якім яны ферментуюць глюкозу, мальтозу і маніт з утварэннем кіслаты і газу, не раскладаюць лактозу і цукрозу;

Ø      для высвятлення відавой прыналежнасці высеў робяць на доўгі “каляровы рад”, у які акрамя вугляводаў уваходзяць іншыя тэсты;

Ø      сальманелы не разрэджваюць жэлаціну, выдзяляюць серавадарод, не ўтвараюць індолу;

Ø      даюць станоўчую рэакцыю з метылавым чырвоным (асяроддзе афарбоўваецца ў ружова-чырвоны колер), адмоўную рэакцыю Фогеса-Праскаўэра – жоўтая афарбоўка асяроддзя;

Ø      растуць на агары Сіманса (засвойваюць цытратна-аманійныя солі).

Біяпроба: у выпадку неабходнасці зараджаюць падскурна белых мышэй.

Сералагічнае даследаванне.

Ø      выкарыстоўваюць РА з сыроваткаю крыві (крывёю) пры дыягностыцы паратыфознага аборта кабыл, пулароза ў кур;

Ø      РА для для дыферэнцыяцыі віда і сераварыянта выдзеленай культуры;

Ø      Культуру сальманел правяраюць спярша з полівалентнымі сальманелёзнымі аглютыніруючымі сыроваткамі ў РА на шкле. Пры станоўчай рэакцыі тую ж культуру вызначаюць з монарэцэптарнымі сыроваткамі, што ўваходзяць у полівалентную сываратку.

Тэрмін, неабходны для лабараторнай дыягностыкі сальманелёза ад 4 да 14  сутак.

Імунітэт.

У цялят захворванне працякае востра і хранічна з наяўнасцю ліхаманкі, разладу функцыі кішэчніка, запалення лёгкіх. Яго выклікаюць: S.dublin, S.enteritidis і  S.typhimurium. Пасля перахворвання ў цялят фарміруецца напружаны і працяглы імунітэт. У неспрыяльных па сальманелёзу гаспадарках вакцынуюць сцельных кароў канцэнтраванай фармалвакцынай двухразова з інтэрвалам у 8 дзён за 30...45 дзён да ацялення. Нованароджаныя атрымліваюць спецыфічныя антыцелы з малодзівам. Цялят ад вакцынаваных кароў вакцынуюць ва ўзросце17...20 дзён. Калі сцельныя каровы не былі вакцынаваныя, цялят вакцынуюць з 8...10 дзённага ўзросту двухразова з інтэрвалам у 7 дзён.

Парасяты часцей пашкоджваюцца сальманелёзам да 4-х месяцаў. Захворванне праяўляецца ліхаманкай, дыярэяй і дэгенератыўнымі працэсамі ў тонкім і тоўстых кішэчніках. Прычынай захворвання з’яўляюцца S.choleraesuis ці S.typhisuis,  больш рэдка - S.typhimurium і S.dublin.

З прафілактычнай мэтай выкарыстоўваюць фармалвакцыну супраць паратыфу свіней, прыгатаваную са штамаў сальманел S.choleraesuis – 50 %, S.typhimurium – 25 %, S.dublin – 25 %. Гэтай вакцынай дазваляецца вакцынаваць свінаматак не пазней за 2 месяцы супароснасці. З прафілактычнай мэтай выкарыстоўваюць сухую жывую вакцыну супраць паратыфу свіней з атэнуіраванага S.choleraesuis штама ТС-177. Вакцынуюць здаровых парасят з 2-х месячнага  ўзросту. Ёсць таксама асацыяваная полівалентная вакцына супраць паратыфу, пастэрэлёзу і дыплакокавай септыцэміі парасят, якую выкарыстоўваюць для вакцынацыі парасят і супаросных свінаматак у неблаганадзейных па гэтых захворваннях гаспадарках.

У ягнят сальманелёз працякае з паносамі, павышэннем тэмпературы, часам выклікае пнеўманію. У дарослых авечак выклікае аборты за месяц да акоту. Узбуджальнікі – S.abortusovis, зрэдку S.typhimurium,  S.anatum. У авечак пасля абортаў фарміруецца працяглы і напружаны імунітэт. Для прафілактыкі выкарыстоўваюць полівалентную фармалцыямерсалавую вакцыну.

У кабыл сальманелёз праяўляецца абортамі, у жарабят артрытамі, ліхаманкай, дыярэяй. Узбуджальнікі – S.abortusequi, радзей  S.typhimurium. Паўторныя сальманелёзныя аборты бываюць рэдка. Сродкаў спецыфічнай прафілактыкі няма.

У пушных звяроў захворванне працякае востра, з ліхаманкай, энтэрытам, схудненнем. У цяжарных нараджаюцца мёртвыя ці няжыццяздольныя шчаняты. Хварэюць серабрыста-чорныя лісы, пясцы, нутрыі, больш рэдка норкі, яноты, собалі і бабры. Узбуджальнікі - S.typhimurium, S.dublin, S.enteritidis, S.choleraesuis

Для імунізацыі лісаў і пясцоў выкарыстоўваюць фармалцыямерсалавую вакцыну супраць сальманелёзу і колібактэрыёзу пушных звяроў. Хворых лечаць гіпер’імуннай антытаксічнай сальманелёзнай сыроваткай, антыбіётыкамі, фуразалідонам.

У маладняка птушак сальманелёз працякае востра з паносам і нервнымі з’явамі. У дарослай птушкі хвароба часта незаўважная (працякае латэнтна), зрэдку септычна з растройствам кішэчніка. Узбуджальнікі – S.gallinarum-pullorum, S.typhimurium, больш рэдка  S.enteritidis, S.anatum.

S.gallinarum-pullorum выклікае пулароз (тыф) птушак  - хваробу, якая востра і падвостра працякае ў атрада курыных да 15...18-дзённага ўзросту з высокай летальнасцю. У дарослай птушкі пулароз працякае часцей бессімптомна. Імунітэт нестэрыльны, а сродкаў спецыяльнай прафілактыкі няма. Для выяўлення хворых птушак выкарыстоўваюць крывянакропельную рэакцыю аглюцынацыі на шкле.

            У вадаплаваючай птушкі (качаняты і гусяняты) захворванне праяўляецца  востра ў 6...20-дзённым ўзросце, у старэйшай за 2,5 месяцы – хранічна, у дарослых – латэнтна. Узбуджальнікі - S.typhimurium, радзей S.anatum. Для вакцынацыі качанят і гусянят выкарыстоўваюць пераральна сухую жывую вакцыну супрасць сальманелёзу з 3-дзённага ўзросту, двухразова з інтэрвалам у 2 дні.

Схема бактэрыялагічнага даследавання на сальманелёз

Last modified: Tuesday, 20 March 2018, 2:30 PM