Лістэрыёз

Лістэрыёз – інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца пашкоджаннем у жывёл нэрвовай сістэмы, септычнымі з’явамі, абортамі і мастытамі.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

            Род: Listeria

            Від: L. Mоnоcytogenes

            Успрыімлівыя жывёлы: усе віды сельскагаспадарчых жывёл, птушак; хварэе і чалавек,

            Патагенэз і фактары вірулентнасці:

Ø      заражэнне адбываецца аліментарным шляхам;

Ø      узбуджальнік распаўсюджваецца гематагенным і лімфагенным шляхамі, выклікае дэгенератыўныя змены ў парэнхіматозных органах, пашкоджвае нервовую і палавую сістэмы.

Матэрыял для даследавання: трупы дробных жывёл, парэнхіматозныя органы, галаўны мозг, абартыраваныя плады.

Мікраскапія:

Ø      метады афарбоўкі: простая афарбоўка, па Граму.

Мікракарціна:

Ø      поліморфныя палачкі да 3 мкм, размяшчаюцца па адной, папарна, часта ў выглядзе рымскай лічбы V;

Ø      грамстаноўчыя;

Ø      спор не ўтвараюць;

Ø      капсулу не ўтвараюць;

Ø      рухомыя ў маладых культурах, якія выраслі пры тэмпературы пакоя.

Культываванне:

Сяўба па пажыўныя асяроддзі: МПБ, МПА, МППБ, МППА з дабаўленнем 1% глюкозы і 2-3% гліцэрыну, крывяны агар.

Асаблівасці выдзялення чыстай культуры:

Ø      факультатыўныя аэробы;

Ø      аптымальная тэмпература;

Ø      тэрмін культывавання (штодзённы агляд) да 3-4 сутак.

 

Культуральныя ўласцівасці:

ü      на МПБ памутненне асяроддзя з утварэннем слізістага асадку;

ü      на МПА – дробныя, круглыя, празрыстыя калоніі;

ü      на крывяным МПА вакол калоній зоны гемоліза.

Біяхімічныя ўласцівасці:

Ø      валодаюць цукралітычнымі ўласцівасцямі – раскладваюць саліцын;

Ø      не разрэджваюць жэлаціну, не ўтвараюць індол і серавадарод;

Ø      вылучаюць каталазу;

Ø      валодаюць гемалітычнымі ўласцівасцямі.

            Біяпроба:

Ø      Зараджаюць унутрыбрушынна ці ўнутрывенна белых мышэй, або трусоў, кератаканьюктывальная проба.

Сералагічны метад:

РА і РЗ%

Last modified: Tuesday, 20 March 2018, 2:30 PM