Меліяідоз

Меліяідоз – сапападобнае захворванне пераважна септыкапіемічнага характару, якое суправаджаецца ўтварэннем глыбокіх абсцэсаў.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

            Сям’я: Pseudomonadaceae

            Род: Pseudomonas

            Від:  P.pseudomallei

            Успрыімлівыя жывёлы: мышы і дзікія пацукі, дробная рагатая жывёла, коні, свінні, малпы, сабакі, кошкі, трусы, марскія свінкі, а таксама чалавек:

Ø      з арганізму хворага ўзбуджальнік выдзяляецца ў навакольнае асяроддзе з носавымі гнойна-склізістымі выцяканнямі, з адлучэннямі пры скурных пашкоджаннях, з мачою і фекаліямі;

Ø      зараджаюцца жывёлы аліментарна (праз забруджаныя ўзбуджальнікамі кармы і ваду);

Ø      пераносчыкамі бактэрый могуць быць крывасысучыя насякомыя (пацуковыя блыхі, камары);

Ø      працягласць хваробы 8...30 сутак, зыход звычайна лятальны;

Ø      птушкі і халаднакроўныя не ўспрыімлівыя;

Ø      чалавек заражаецца пры выкарыстанні прадуктаў, інфіцыраваных выдзяленнямі грызуноў;

Ø      захворванне працякае як агульнае септычнае захворванне ў вострай, падвострай і хранічнай формах:

-           вострая форма характэрызуецца высокай тэмпературай цела, моцнымі галаўнымі болямі, дыхавіцай, рвотай, дыярэяй, болямі ў мышцах, лейкацытозам; затым развіваюцца абсцэсы ў мышцах і гнойныя пустулы на скуры. Звычайна на 2...10 дзень наступае летальны зыход;

-           пры падвострым меліяідозе пераважаюць гнойныя працэсы ў розных органах і тканках: абсцэсы лёгкіх, гнойныя архіты, міязіты, остэаміеліты з утварэннем шматлікіх свішчоў; часам развіваецца менінгіт. Праз 3...4 тыдні наступае смерць;

-           пры хранічным меліяідозе ўтвараецца шматлікія язвы і свішчы ў вобласці таза. Праз некалькі месяцаў захворванне часцей заканчваецца летальна.

Лабараторная дыягностыка уключае светлавую і люмінісцэнтную мікраскапію мазкоў, высеў на пажыўныя асяроддзі, біяпробу з патматэрыялам, якім зараджаюць марскую свінку ці пацука, труса.

Матэрыял для даследавання:

Ø      трупы дробных жывёлаў, кроў, гной, эксудаты, мача, кавалкі парэнхіматозных органаў буйных жывёл.

Мікраскапія:

Ø      метады афарбоўкі: па Граму, простыя метады, па Раманоўскаму-Гімзу.

Мікракарціна:

Ø      кароткая, выгнутая , зярністая, з закругленымі канцамі палачка, 1,5х0,8 мкм; у мазках размяшчаецца адзінкавымі клеткамі і кароткімі ланцужкамі;

Ø      рухомая (лофатрых);

Ø      грамадмоўная;

Ø      спораў не ўтварае;

Ø      капсул не ўтварае;

Ø      афарбоўваюцца біпалярна; пры паўторных высевах біпалярнасць губляецца, як і рухомасць.

Культываванне:

Ø      высеў на пажыўныя асяроддзі: МПА, МПБ, гліцэрынавым агары, бульбяны агар.

Асаблівасці выдзялення ўзбуджальніка меліяідоза:

Ø      расце ў аэробных і анаэробных умовах;

Ø      аптымальная тэмпература 37оС, крайнія межы 4...42 оС;

Ø      аптымальная рН 6,8...7,2;

Культуральныя ўласцівасці:

Ø      на МПА ўтварае гладкія калоніі, якія затым становяцца, шарахаватымі і плоскімі, а на 4...7-я суткі з’яўляецца жаўтавата-карычневы пігмент;

Ø      на звёрнутай сыроватцы і гліцэрынавым агары растуць у выглядзе белаватых, гладкіх, сакавітых, бліскучых калоній, якія далей становяцца сухімі і плоскімі; пры старэнні ў калоній з’яўляецца маршчыністасць і асклізненне;

Ø      на бульбе з’яўляецца крэмавы пігмент;

Ø      у МПБ спачатку з’яўляецца лёгкае памутненне, якое ўзмацняецца; у МПБ з гліцэрынам акрамя памутнення ўтвараецца тоўстая маршчыністая плёнка;

Ø      узбуджальнік развіваецца на пажыўных асяроддзях хутчэй, чым бактэрыі сапу.

Біяхімічныя ўласцівасці:

Ø      ферментуюць з утварэннем кіслаты глюкозу, лактозу, цукрозу, мальтозу, маніт, дульцыт;

Ø      разрэджваюць жэлаціну на 4...5 дзень;

Ø      разрэджваюць бялок курыных яек;

Ø      серавадарод утвараюць;

Ø      індол не ўтвараюць;

Ø      аднаўляюць нітраты ў нітрыты;

Ø      збраджваюць і зварочваюць малако;

Ø      гідралізуюць мачавіну;

Ø      сустракаюцца гемалітычныя штамы.

Біяпроба. Зараджаюць марскіх свінак, пацукоў і трусоў суспензіяй патматэрыялу ці выдзеленай з яго бактэрыяльнай культурай. Пасля гібелі іх трупы ўскрываюць і даследуюць бактэрыялагічна. Выдзеленую культуру ідэнтыфікуюць па культуральна-марфалагічных, цынктарыяльных і біяхімічных уласцівасцях;

Ø      пры заражэнні марскіх свінак у склізістыя абалонкі развіваецца гнойный кан’юктывіт, рыніт, вагініт з утварэннем язваў, павышаецца тэмпература цела, павялічваюцца і нагнойваюцца лімфатычныя вузлы; на 6...8 дзень наступае смерць ад сутаргаў;

Ø      пры падскурным зараджэнні на месцы ўвядзення ўтвараецца прыпухласць, праз 2...3 дні – некроз, язва з падрытымі краямі, лімфатычныя вузлы павялічваюцца, нагнайваюцца, становяцца цвёрдымі, у органах з’яўляюцца піямічныя ачагі; смерць наступае на 20 дзень пасля зараджэння;

Ø      пры зараджэнні ў брушную поласць узнікае перытаніт, у самцоў – і архіт; бактэрыі лакалізуюцца ў тэстыкулярным эксудаце.

Антыгенная структура. О-антыген узбуджальніка меліяідоза мае падабенства да антыгенаў бактэрый сапу і сальманел. Але К- і М-антыгены з’яўляюцца тыпаспецыфічнымі, што і выкарыстоўваецца ў сералагічнай ідэнтыфікацыі

Сералагічная дыягностыка.

Магчыма выкарыстанне РА з сыроваткамі хворых хранічным меліяідозам, але антыгенная падобнасць узбуджальніка з бактэрыяй сапу паніжае практычнае значэнне РА. РА з сыроваткай хворых у развядзенні 1:60 дазваляе прадпалагаць меліяідоз, а ў развядзенні 1:160 – з’яўляецца дыягнастычнай.

Схема лабараторнай дыягностыкі меліяідозу

Last modified: Tuesday, 20 March 2018, 2:30 PM