Батулізм

            Батулізм – тыповы сапраноз, кармавое таксікаінфекцыйнае захворванне жывёл, а таксама птушак і чалавека, якое характарызуецца пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы і паралічамі рухальнай мускулатуры, у першую чаргу глоткі, гартані, языка і ніжняй сківіцы.

            Узбуджальнік хваробы – Сlostridium botulinum тыпаў A, B, C, D, E, F, G.

            Матэрыял для даследавання:

Ø      пробы падазроных кармоў (сілас, збожжа, камбікармы, мясныя і рыбныя адыходы), у якіх магчыма размнажаўся ўзбуджальнік і знаходзіцца таксін, а таксама ўтрыманне страўніка, кавалкі пячонкі загінулых (не пазней 2 гадзін ад смерці) і кроў ад хворых жывёл.

Патагенез і вірулентнасць узбуджальніка:

Ø      батулінічны таксін перадаецца жывёлам не толькі з кармамі, але і з вадою. Водны шлях перадачы характэрны для птушак. Вядомы выпадкі захворвання птушак ад батулінічнага таксіну тыпа С, які ўтвараецца і выдзяляецца ўзбуджальнікам у стаялай вадзе, забруджанай гніючымі расліннымі рэшткамі ці прадуктамі раскладання трупаў жывёл;

Ø      пры ўмовах анаэрабіёзу, адпаведнай вільготнасці і тэмпературы (4…38оС) С.botulinum размнажаецца ў арганічных субстратах з прадукцыяй таксіну;

Ø      атручванне жывёл узнікае пры пападанні з кормам ці вадой у страўнікавы тракт утворанага ў знешнім асяроддзі таксіну ці прадуцыравання таксіну ў страўнікава-кішэчным тракце інфіцыраванай жывёлы (усё роўна патрэбна паступленне ў арганізм таксіну, каб знізіць ахоўныя функцыі арганізму);

Ø      вялікае значэнне мае феномен Берынка, калі пра другім паступленні у арганізм жывёлы невялікай дозы таксіну адчувальнасць да яго ўзрастае і жывёла гіне;

Ø      інкубацыйны перыяд працягваецца ад некалькіх гадзін да 2...3 тыдняў, звычайна ён складае 12...48 гадзін;

Ø      характэрна прагрэсіруючая слабасць, парушэнне інервацыі мышцаў, параліч мышцаў языка, глоткі, губ, мяккага нёба, галасавых звязак;

Ø      жывёлы захопліваюць корм, але праглынуць не могуць, вада выліваецца з ротавай поласці і праз насавыя хады; растройваецца зрок, слінацячэнне, парушэнне сакраторнай і маторнай функцыі страўнікава-кішэчнага тракту;

Ø      маланкавае працяканне хваробы характэрна для коней, якія гінуць праз некалькі гадзін;

Ø      вострае працяканне хваробы ў коней працягваецца 2...3 сутак; назіраецца параліч і выпадзенне языка з-за паралюша ніжняй сківіцы;

Ø      хранічнае – 10 дзён і больш; характэрны прызнак няпэўная паходка; жывёлы паступова ачуньваюць;

Ø      у БРЖ хвароба часцей працякае ў вострай форме і працягваецца да 3...6 дзён; надоі малака спыняюцца, часта шкодзяцца лёгкія.

Лабараторная дыягностыка заключаецца ў даследаванні матэрыялу на наяўнасць батулінічных таксінаў і ўзбуджальніка (праверка таксігеннасці культуры), кроў толькі на наяўнасць батулінічнага таксіну (свежая).

Мікраскапія:

Ø      метады афарбоўкі: па Граму і Мурамцаву.

Мікракарціна:

Ø      буйная грамстаноўчая простая ці злёгку выгнутая палачка (3,4...9,4 х 0,3...1,9);

Ø      клеткі са спорамі маюць выгляд тэнісных ракетак;

Ø      рухомая;

Ø      капсулу не ўтварае;

Ø      у мазках размяшчаюцца адзінкава, парамі ці кароткімі ланцужкамі.

Культываванне:

Ø      пробы корму, утрыманне страўніка, кавалкі пячонкі масай 25...30 г расціраюць у ступцы са стэрыльным жвірам і заліваюць роўным ці двайным аб’ёмам фізіялагічнага раствору. Экстрагуюць 2 гадзіны пры пакаёвай тэмпературы, затым 2/3 узвесі выкарыстоўваюць для знаходжання таксіну і 1/3 для выдзялення ўзбуджальніка;

Ø      высеў на асяроддзі: Кітта-Тароцці і глюкоза-крывяны агар Цэйслера;

Асаблівасці культывавання: строгі анаэроб, тэмпература 30...35оС, рН 7,2...7,4, тэрмін культывавання 48...96 гадзін.

Культуральныя ўласцівасці:

Ø      на глюкоза-крывяным агары праз 2...4 сутак вырастаюць круглыя ці з карэнняпадобнымі адросткамі, бясколерныя ці шэраватыя, з інтэнсіўнай зонай гемолізу, калоніі;

Ø      на Кітта-Тароцці на 2...3 суткі паступовае памутненне асяроддзя і газаўтварэння з пахам прагорклага масла.

Біяхімічныя ўласцівасці:

Ø      цукралітычныя ўласцівасці ўсіх сераварыянтаў С.botulinum вельмі варыябельны і не могуць служыць асновай для вызначэння відавой прыналежнасці;

Ø      пратэалітычныя ўласцівасці праяўляюцца ў сераварыянтаў А і В.

Біяпроба:

Ø    экстракты пробаў корму і даследаванага матэрыялу фільтруюць праз вату ці цэнтрыфугуюць пры 3000 аб/хв. 30 хвілін, дзеляць на адну з якіх праграваюць у кіпневай воднай бані 20...30 мінут;

Ø    кіпячоным і некіпячоным фільтратамі заражаюць унутрыжыльна ці ўнутрыбрушынна 2 белых мышак вагою 16...18 г у дозе 0,5...0,8 мл;

Ø    пры наяўнасці ботулінічнага таксіну мышы, якія зараджаны некіпячоным фільтратам, гінуць на 2...5 суткі з характэрнай клінікай батулізму (хісткая паходка, частае дыханне, раслабленне шкілетнай мускулатуры, западанне сценкі чэрава (“асіная талія”);

Ø    жывёлы з уведзеным кіпячоным фільтратам застаюцца здаровымі;

Ø    калі таксін не знойдзены ў зыходным матэрыяле, праводзяць выдзяленне культуры, а культуральную вадкасць (МППБ) правяраюць на таксічнасць.

Сералагічнае даследаванне:

Ø      пры знаходжанні ў паталагічным матэрыяле таксіна ставяць рэакцыю нейтралізацыі з тыповымі батулінічнымі сыроваткамі;

Ø      так як у даследаваным матэрыяле могуць знаходзіцца некалькі тыпаў таксінаў, сыроваткі A, B, C, D, E змешваюць па 0,2 мл у 1 прабірцы да іх дабаўляюць 1 мл даследаванай узвесі;

Ø      сумесь вытрымліваюць 45 хвілін пры пакаёвай тэмпературы затым па 0,8 мл уводзяць унутрыбрушынна двум белым мышам вагой 16...18 г; для кантролю двум іншым мышам уводзяць узвесь матэрыялу, якую папярэдне разбаўляюць роўнай колькасцю фізраствору;

Ø      пры наяўнасці батулінічнага таксіну мышы, якім уводзілі ўзвесь разам з сыроваткамі, застаюцца жывымі, а кантрольныя гінуць на 2...4 суткі;

Ø      для вызначэння тыпавой прыналежнасці батулінічнага таксіна РН ставяць наступным чынам:

Ø      у 6 прабірак разліваюць па 2,4 мл даследаванага матэрыялу, у 5 з якіх дабаўляюць па 0,6 мл тыповых сыроватак, а ў 6-ю такі ж аб’ём фізраствору;

Ø      пасля вытрымлівання прабірак так, як напісана вышэй з кожнай з іх матэрыял у аб’ёме 0,8...1 мл уводзяць унутрыжыльна ці ўнутрыбрушынна 2 белым мышам;

Ø      вынікі РН улічваюць на працягу 4 дзён;

Ø      застаюцца жывымі тыя мышы, якім ўводзілі даследаваны матэрыял з гамалагічнымі сыроваткамі; астатнія гінуць;

Ø      пры знаходжанні ў матэрыяле батулінічнага таксіну далейшую працу па выдзяленні культуры не праводзяць.

Лабараторны дыягназ на батулізм лічаць устаноўленым:

Ø      пры знаходжанні батулінічнага таксіну ў матэрыяле без вылучэння культуры;

Ø      пры выдзяленні з даследаванага матэрыялу культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для ўзбуджальніка батулізму з наступным вызначэннем яго таксічнасці біяпробай.

Імунітэт. Пры батулізме імунітэт антытаксічны. Перанесенае захворванне не пакідае імунітэту а ні ў чалавека, а ні ў жывёл. Для спецыфічнай прафілактыкі батулізму выкарыстоўваюць анатаксіны, прэцыпітыраваныя квасцамі ці сарбіраваныя на гідраце вокісу алюмінію. З жывёл вакцынуюць толькі норак, па 1 мл у мышцу з унутранага боку сцягна. Для медыцынскіх мэтаў выпускаюць антытаксічную сыроватку.

ни8

Last modified: Tuesday, 20 March 2018, 2:30 PM